З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта Івана Андрэевіча Муравейкі 23 кастрычніка ў Свіслацкай раённай бібліятэцы вучні 3 класа СШ № 2 імя М.П.Масонава адправіліся ў літаратурна-займальнае падарожжа “Паэзія дзяцінства і дабра”.

Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Івана Муравейкі. Асаблівая ўвага была нададзена яго ваеннай біяграфіі.

Рабяты з цікаўнасцю пагрузіліся ў свет яго добрых казак, пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, адгадалі мудрыя загадкі і разыгралі сцэнку па матывах яго верша “Заблудзіўся ў лесе ручаёк”.












