Да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага 6 мая Свіслацкая раённая бібліятэка арганізавала для вучняў 6 класа гімназіі №1 імя П.Васіленка падарожжа па творчасці “Творчы набытак пісьменніка Уладзіміра Ліпскага”. У пачатку мерапрыемства, з дапамогай электроннай прэзентацыі, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка. Школьнікі даведаліся, што Уладзімір Ліпскі – таленавіты і вельмі папулярны аўтар дзіцячых твораў, доўгі час ён быў галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Рабяты з цікавасцю слухалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, пазнаёміліся з яго кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Ёсць імёны, ёсць даты”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Шляхамі Уладзіміра Ліпскага”. Разам прыйшлі да высновы, што творы Уладзіміра Ліпскага не пакінуць раўнадушнымі чытача любога ўзроста, бо ў іх адлюстраваны: веліч подзвігу людзей, прыгажосць, каханне і вялікае жаданне з любасцю жыць у родным краі і шанаваць родную мову.