З нагоды юбілею беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага 8 лютага ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для вучняў СШ №2 імя М.П.Масонава адбылася тэатралізаваная дзея “Кот Мурмыла” па матывах вершаванай казкі аўтара. Маленькія гледачы з захапленнем назіралі за галоўным героем – катком Мурмылам, які ён чысценькі, лагодненькі і прыгожанькі. А чаму? Таму, што ён, любіць мыцца! Мыла для яго галоўнае. Але, калі да катка падкралася лянота, ён стаў мурзаты і калматы, закінуў свае люстэрка і грэбень, і нават сябры адвярнуліся ад яго. Дзеці не толькі з цікавасцю слухалі і глядзелі спектакль, адгадвалі загадкі, а тым самым дапамагалі шукаць катку сваіх сяброў. Яны разумелі, як важна пераадолець цяжкасці, якія сустракаюцца ў жыцці. І калі, ты зможаш гэта зрабіць, дык станеш моцным, мудрым і ў цябе абавязкова будуць сапраўдныя і шчырыя сябры. Напрыканцы сустрэчы рабятам прапанавалі пазнаёміцца з кнігамі Міколы Чарняўскага і зрабіць фота з героямі казкі.