12 студзеня з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння М.Чарняўскага ў Свіслацкай раённай бібліятэцы арганізавана літаратурнае знаёмства “Жыццё, багатае творчасцю”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчым “ураджаем” беларускага пісьменіка – гэта пяць дзясяткаў кніг для дзяцей і дарослых, якія даўно палюбіліся чытачам і сталі добрымі сябрамі ўсіх, хто змалку любіць і шануе роднае слова. Рабяты з ахвотай дэкламавалі вершы і прымаўлянкі-забаўлянкі М.Чарняўскага, якія адкрываюць для юных чытачоў шмат незвычайнага і займальнага. Наперагонкі адгадвалі загадкі і шарады, змешчаныя ў кнігах. Напрыканцы мерапрыемства кожны з прысутных выбраў для хатняга чытання кнігу беларускага пісьменніка па густу.