23 студзеня ў філіяле “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” для дзяцей пачатковых класаў арганізавана літаратурная карусель “Як цікава ўсё на свеце з кнігамі У. Ягоўдзіка ўсім дзецям”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццё і творчасць У.І. Ягоўдзіка –  вялікага аматара і знаўца роднай прыроды. Рабяты даведаліся, дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след  якой жывёлы падобны да чалавечага, чаму зніклі маманты і інш.

Яны знаёміліся з кнігамі Уладзіміра Ягоўдзіка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў, адказалі на пытанні віктарыны “Хай гавораць кнігі”, адгадалі загадкі, праглядзелі буктрэйлер па кнізе “Сем цудаў Беларусі”. З ахвотай дзеці гулялі ў беларускую народную гульню “Заяц”, якую на старонках кнігі “Горсть ягод” адкрыў для чытачоў пісьменнік.