Да 70-годдзя з дня нараджэння Генадзя Аўласенкі 10 жніўня ў філіяле “Поразаўская бібліятэка- цэнтр краязнаўства” прайшла літаратурная гадзіна  “Свет дзівосаў і прыгод Генаддзя Аўласенкі”. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, паэта, драматурга. Дзеці даведаліся, што свой першы верш “Песня”  ён  напісаў на чацвёртым курсе інстытута, амаль у дваццаць чатыры гады,  спачатку яго паэзія была рускамоўная, з  сярэдзіны 1990-х гадоў захапіўся драматургіяй,  прозу пачаў пісаць значна пазней.  Вельмі шмат напісаў кніжак для дзяцей, сярод якіх   вершаваны зборнік  “Зайка польку танцаваў”,  зборнік “Колькі колераў ў лета? ”, у які ўвайшлі  вершы, казкі, казачная аповесць. Сярод апошніх выданняў тапанімічныя  казкі:  “Таямніцы назваў”,  “Як валошкі назву гораду далі”, “Чаму рэчка Уздзянка такую назву мае”,  у якіх аўтар, зыходзячы са сваёй уласнай фантазіі, спрабуе адказаць на пытанне, якім чынам той ці іншы населены пункт, ці геаграфічны аб’ект атрымаў сваю назву. Прысутныя  чыталі вершы і ўрыўкі з казак Генадзя Аўласенкі, пазнаёміліся з  кніжнай выставай “Цудоўныя і добрыя кнігі Генадзя Уласенкі”.