29 сакавіка ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства для наведвальнікаў  прышкольнага  аздараўленчага лагера “Сонейка”  праведзены літаратурны куфэрак “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго”, які быў прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння  таленавітага пісьменніка. Рабяты з цікавасцю праслухалі аповед бібліятэкара пра жыццё і творчасць беларускага паэта, ураджэнца г.п.Зэльва Гродзенскай вобласці.

У ходзе мерапрыемства  рабяты з задавальненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі, назву казкі, прагаварвалі скорагаворкі, прымаючы удзел у конкурсах “Даскажы слова”,    “Загадка- розуму зарадка”, “Ехалі з горкі скорагаворкі”. “Пазнай  казку па началу”.