4 красавіка Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства арганізавала для дзяцей літаратурны куфэрак “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго”. Дзеці пазнаёміліся з  жыццём  і творчасцю пісьменніка, сустрэліся з добрымі, вясёлымі, цікавымі героямі вершаў  і казак.

Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Даскажы слоўца”, “Загадкавая азбука”, “Парад шарад”,  ахвотна чыталі вершы. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы з цікавасцю гарталі і чыталі творы аўтара.