З нагоды 55-годдзя з дня нараджэння беларускай дзіцячай казачніцы Алены Масла 16 красавіка Нязбодзіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства арганізавала літаратурна-забаўляльную гадзіну “Карагод казачных прыгод”.

Бібліятэкар расказала дзецям біяграфію  пісьменніцы, пазнаёміла з казачнымі творамі “Каляды з хроснай” , “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Пацучок Фэлік падарожнічае”, “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”, “Жывыя рэчы”.

Па казках “Ганарысты Каромысел”, “Лыжка ў гасцях у Міскі”, “Будзільнік”  дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны “Пазнай герояў казкі”, спаборнічалі ў гульнях “Справа Лыжкі і Міскі”, “Уважлівы будзільнік”. Пасля выразнага чытання казкі  “Лыжка ў гасцях у Міскі”, у творчым заданні “Новая сустрэча з героямі” зляпілі з пластыліну посуд, аздабляючы іх уласна створанымі ўзорамі.