27 лютага Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла сваіх удзельнікаў аматарскага аб’яднання  “Чытайка” на казачнае падарожжа “Мудрыя казкі – малым і вялікім падказкі”, прысвечанае 55-годдзю з дня нараджэння беларускай казачніцы Алены Масла.

Рабяты здзейснілі цікавае падарожжа ў непаўторны свет казак, пазнаёміліся з цікавымі творамі, з творчасцю пісьменніцы, якая піша для нас казкі. Быў зачытаны ўрывак з казачнай аповесці “Сустрэча з Данікам”. На завяршэнне сустрэчы дзеці ўзялі спадабаўшыяся кнігі для чытання дадому.