З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі 14 ліпеня Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера “Вундэркінды на канікулах” гімназіі №1 імя П.Васіленкі на літаратурную імпрэзу “Кветка беларускай паэзіі”. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з жыццёвым і творчым шляхам  вядомай  беларускай паэткі, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, педагога, ураджэнкі Шчучынскага раёна. У ходзе прагляду ўрыўка  відэафільма “Алаіза Пашкевіч (Цётка): урокі жыцця першай беларускай настаўніцы” рабяты ўпэўніліся, што творы Алаізы Пашкевіч прасякнуты спачуваннем да простага чалавека, да чалавека працы. Дзеці зачыталі ўслых яе вершы “Лета”, “Сірацінка”, “Лучынка”. Рабяты з задавальненнем адгадалі “Загадкі ад Цёткі” і выканалі заданне, дзе трэба было прачытаць і патлумачыць прапанаваныя прыказкі.