З нагоды 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі 18 ліпеня Пацуеўская бібліятэка арганізавала для дзяцей літаратурнае знаёмства “Жыве Алаізы песня”.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кароткім жыццёвым шляхам пісьменніцы і паэткі, ураджэнкі Шчучынскага раёна, нагадала, што  Цётка – пачынальніца беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова. У ходзе агляду яе творчасці, рабяты ўпэўніліся, што творы Алаізы Пашкевіч прасякнуты спачуваннем  да простага чалавека, да чалавека працы. Дзеці зачыталі ўслых яе вершы  “Лета”, “Сірацінка”. “Вера белоруса”, апавяданні “Журавель і цапля”,  “Зялёнка”. Напрыканцы праглядзелі відэафільм “З павагай і любоўю да нашчадкаў”.