Да 140-й гадавіны з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ў рамках абласнога агульнаадукацыйнага  праекта  “За старонкамі вашага падручніка” у Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства і Ханчыцкай бібліятэцы-клубе  прайшлі літаратурныя мерапрыемствы.

smart

20 мая ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе падчас круіза па творах “Чалавек з краіны юнацтва” бібліятэкар прывяла цікавыя біяграфічныя звесткі пра беларускага пісьменніка, асаблівую ўвагу звярнула на кнігу Э.С.Гурэвіча “Янка Маўр. Нарыс жыцця і творчасці”. Разам прыгадалі яго прыгодніцкія творы, больш падрабязна разгледзелі аповесці “Сын вады”, “Палескія рабінзоны”, “Слёзы Тубі”.

21 мая  ў  Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства для вучняў мясцовай школы прайшла гульня-віктарына “Ён пісаў добрыя кнігі”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Я.Маўра, яго творчымі дасягненнямі, якія дазваляюць назваць пісьменніка першаадкрывальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры, стваральнікам першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Юныя чытачы актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па жыццёвым і творчым шляху Я.Маўра, расшыфроўвалі словы з аповесці “Палескія рабінзоны”, з воблака слоў знаходзілі  тыя словы, якія маюць дачыненне да аповесці “Палескія рабінзоны”. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Юбілеі майстроў літаратурнага слова”.