У рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік” у Корнадзьскай бібліятэцы – цэнтры эстэтычнага выхавання 14 красавіка для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра” прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Капітан нашых падарожжаў – Янка Маўр”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заснавальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральніка першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.

Аповед  бібліятэкара  аб жыццёвым шляху і літаратурнай дзейнасці пісьменніка суправаджаўся прэзентацыяй “Чалавек з крылатай фантазіяй”. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі  адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, праглядзелі буктрэйлер на кнігу Янка Маўра “Палескія рабінзоны”, пазнаёміліся са знакамітымі творамі аўтара, такімі як аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”, раман “Амок”.