5 ліпеня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы прайшоў паэтычны марафон “Чароўныя радкі Купалаўскага верша”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці беларускага песняра, з захапленнем і выразнасцю чыталі творы Янкі Купалы: “Спадчына”, “Роднае слова”, “ Мая малітва”, “Жняя”, “Явар і Каліна”, “Вясна” і іншыя.
Напрыканцы ўдзельнікі паэтычнага марафону праслухалі песні, напісаныя на вершы Я.Купалы ў выкананні беларускіх спевакоў.
Праведзенае мерапрыемства з’явілася сведчаннем павагі і ўдзячнасці класіку беларускай літаратуры.