3 лістапада, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, у бібліятэках Свіслаччыны прайшла літаратурная акцыя “Чытаем разам творы Якуба Коласа”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка.

Удзельнікам было прапанавана  прайсці жыццёвымі сцяжынкамі вялікага песняра, прыгадаць цудоўныя радкі з яго твораў, зазірнуць у таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.