25 лютага ў філіяле “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” адбылося знаёмства з творчасцю “Жыве крапівінскае слова”, прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка-сатырыка Кандрата Крапівы, чые творы актуальныя і сёння. Бібліятэкар расказала падлеткам пра жыццё і творчасць пісьменніка, падкрэсліўшы, што як сатырык-байкапісец, драматург ён узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы, у якіх адлюстраваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе развіцця. Прысутныя паглядзелі кароткаметражны дакументальны фільм пра Кандрата Крапіву. Рабяты чыталі байкі: “Дыпламаваны баран”, “Дзед і Баба”, “Ганарысты Парсюк” і інш., актыўна іх абмяркоўвалі, смяяліся і яшчэ раз упэўніліся ў яскравым таленце беларускага байкапісца.











