Да 130-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка-сатырыка Кандрата Крапівы 5  сакавіка ў філіялах “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства”, “Велікасельская бібліятэка”, 6 сакавіка ў філіяле “Пацуеўская бібліятэка” прайшлі літаратурныя мерапрыемствы.

Бібліятэкар філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” запрасіла рабят у літаратурную гасцёўню “Жыве крапівінскае слова”.  Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі,  чые творы захоўваюць сваю актуальнасць нават праз дзесяткі гадоў. Вучні паглядзелі ўрывак з фільма “Загадкі дзеда Кандрата”, прачыталі  яго байкі  “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”, адгадалі загадкі на  словы- амонімы , пазнаёміліся  з выставай  “Майстар сатырычнага слова”.

У філіяле “Велікасельская бібліятэка” адбылося відэазнаёмства “Мастак сатрычнага слова – Кандрат Крапіва”. Ва ўступным слове біблятэкар падкрэсліла, што Кандрат Крапіва пражыў доўгае і цікавае жыццё, узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы, у якіх паказаў жыццё нашай краіны на розных этапах яе развіцця.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі паглядзелі кароткаметражны дакументальны фільм “Кандрат Крапіва”, які пазнаёміў з жыццём і творчасцю пісьменніка. Відэаролікі “Я – пякучка-крапіва” і “Кто смеется последним”: сатира и юмор К.Крапивы» напомнілі дзецям пра творы К.Крапівы, якія ўваходзяць у школьную праграму. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творамі сатырыка, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.

Філіял “Пацуеўская бібліятэка” запрасіў вучняў мясцовай школы на літаратурную сустрэчу “Мастак сатырычнага слова”.  У пачатку мерапрыемства бібліятэкар коратка пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра, адзначыла, што Кандрат Крапіва ўзбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанру і тэматыцы.  Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі. На працягу мерапрыемства вучні чыталі вершы і ўсім вядомыя байкі сатырыка “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”,”Ганарысты парсюк”,  “Жаба ў каляіне”, “Варона-мітынгоўшчыца”, “Сава, асёл ды сонца”, “Махальнік Іваноў” і інш.  Напрыканцы  сустрэчы з рабятамі зрабілі абмеркаванне афарызмаў, якія і сёння не губляюць сваёй актуальнасці.