17 красавіка ў Нязбодзіцкую бібліятэку-цэнтр краязнаўства завіталі маленькія чытачы, якіх чакала цікавае літаратурнае падарожжа “Змітрок Бядуля – для дзяцей”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння З.Бядулі.
Дзеці праслухалі аповед пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага беларускага пісьменніка. Рабяты пазнаёміліся з ужо вядомымі і новымі кніжкамі для дзяцей “Сярэбраная табакерка” і “Бліночак з неба”, пазнаёміліся з героямі казак “Мурашка Палашка” і “Іванка-прасцячок”, уважліва слухалі апавяданне “Пяць лыжак заціркі”, аналізавалі твор і адказвалі на пытанні. Напрыканцы з задавальненнем малявалі герояў казак.