13 чэрвеня філіял “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў для дзяцей гучныя чытанні “Паэт купалаўскай школы”, прыурочаныя да 120-годдзя з дня нараджэння П.Броўкі. Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага паэта, выразна і з захапленнем  прачыталі яго вершы  “Маці”, “Родныя словы”, “Пахне чабор…”, “Дарагая Беларусь”, “Вясёлка”, “Александрына” і іншыя. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства праслухалі песні, напісаныя на вершы П.Броўкі ў выкананні беларускіх спевакоў.