6 мая ў Свіслацкай раённай бібліятэцы да 115-годдзя з дня нараджэння выдатнага дзіцячага пісьменніка нашай краіны Васіля Віткі прайшла літаратурная гульня “Чараўнік краіны маленства”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго кнігамі, якія маюцца ў бібліятэцы, а таксама з дзіцячым часопісам “Вясёлка”, заснавальнікам якога з’яўляўся Васіль Вітка.

На працягу мерапрыемства ўдзельнікі з задавальненнем дэкламавалі вясёлыя і ўсім вядомыя вершы пісьменніка: “Беларусь”, “Сонейку”, “Вясна”, “Дрозд” і іншыя, гулялі ў гульні: “Загадкі дзеда Васіля”, “Пацешкі”, “Хітрая матэматыка В.Віткі”, прынялі ўдзел у конкурсе “Скарагаворкі”. З вялікай ахвотай рабяты ўключыліся ў прапанаваную фізкультхвілінку пад словы лічылкі Васіля Віткі “Раз, два, тры, чатыры”.

Напрыканцы мерапрыемства ўвазе прысутных была прадстаўлена тэматычная выстава “Чараўнік краіны маленства”.