14 мая бібліятэкар філіяла “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” правяла літаратурныя чытанні “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”, прымеркаваныя да 115-гадовага юбілею дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Дзякуючы відэазнаёмству “Сонечны казачнік”, падрыхтаванаму супрацоўнікамі Свіслацкай раённай бібліятэкі і размешчанаму на сайце установы, рабяты пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка і кароткім зместам яго кніг.
Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на дзіцячы часопіс “Вясёлка”, заснавальнікам якога з’яўляўся Васіль Вітка. Спачатку школьнікі прынялі актыўны ўдзел ў чытанні па ролях апавядання “Першая пяцёрка”, пасля з задавальненнем дэкламавалі вясёлыя і ўсім вядомыя вершы і ўрыўкі з казак і апавяданняў пісьменніка: “Беларусь”, Сонейку”, “Развітанне з “Букваром”, “Сяброўкі”, “Коця і Каця”, “Бацька”, “Як бусел мяне ад бяды ратаваў”, “Кашчэевы харчы”, “Страшная казка”.













