18  верасня ў Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства  адбылася паэтычная гадзіна “Чараўнік паэтычнай стыхіі”, у Ханчыцкай бібліятэцы-клубе  паэтычны вернісаж “Паэзія ў рытме сэрца”, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

Ва ўступным слове бібліятэкары расказалі пра жыццё і творчасць беларускага  песняра, падкрэслілі, што творчасць Народнага паэта Беларусі і сёння цікавіць  людзей рознага ўзросту, каму дарагія такія каштоўнасці, як дабро, праўда, жыццё, любоў да радзімы.

Юныя чытачы з задавальненнем чыталі  вершы: “Лемантар”, “Жалейка”, “Бусел”, “Жук і слімак”, “Ёсць адна песня песняў – пра Беларусь”, “Тры песні”, “Мухамор”, “Ёсць такая зямля” і іншыя. Увазе прысутных былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі М.Танка.