“Чараўнік паэтычнай стыхіі” – пад такой назвай 9 верасня ў Корнадзьскай бібліятэцы – цэнтры эстэтычнага выхавання адбылася гадзіна літаратурнага знаёмства, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

Удзельнікам мерапрыемства  бібліятэкар нагадала жыццёвы  і творчы шлях беларускага паэта, вершы якога ўражваюць разнастайнасцю тэм і  вобразаў. Рабяты зачыталі радкі яго вершаў “Ля старой хаціны”, “Дарога на Нарач”, “Прызнанне” і іншыя.

 

З цікавасцю праглядзелі відэакліпы на вершы М.Танка: “Родная мова”, “Вецер з Радзімы”, “След бліскавіцы”. Увазе прысутных былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі М.Танка.