19 мая да 110-годдзя з дня нараджэння класіка  беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі Вердаміцкая бібліятэка сумесна з інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам Вердаміцкага  дзіцячага сада-сярэдняй школы  правялі з вучнямі 5-6 класаў літаратурны турнір “ Сейбіт дабра”,  у Ханчыцкай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гульня “Загадкі дзеда Васіля”.

Для знаёмства з творчасцю Васіля Віткі дзецям была прадстаўлена кніжная выстава і аповед бібліятэкара Вердаміцкай бібліятэкі пра жыццёвы і творчы шлях вядомага паэта, педагога, публіцыста. Турнір выявіў самых кемлівых, дасціпных і начытаных рабят, якія з захапленнем адгадвалі цікавыя загадкі з кнігі В.Віткі “Урокі роднага слова”, учынілі спаборніцтва на лепшага майстра вымаўляць скорагаворкі, а таксама па ўрыўках  з  вядомых  дзіцячых твораў адгадвалі іх назвы.

Салавей Саша, Цірскіх Максім, Вадап’янаў Руслан, Дырында Валера, Воранаў Мікіта прачыталі сваім сябрам некаторыя вершы В.Віткі, урыўкі з казак.

У ходзе літаратурнай гульні “Загадкі дзеда Васіля” у Ханчыцкай бібліятэцы рабяты даведаліся цікавыя факты з жыцця аўтара, слухалі і чыталі вершы, апавяданні, хуткамоўкі, а таксама з захапленнем вырашалі задачкі і разгадвалі загадкі, напісаныя пісьменнікам. Дзецям былі прадстаўлены кнігі пісьменніка з фонду бібліятэкі.  Бібліятэкар прапанавала ўзяць кнігі дадому, каб пачытаць разам з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі.

smart