16 мая, у дзень нараджэння Васіля Віткі, Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства арганізавала для дзяцей літаратурную гульню “Загадкі дзеда Васіля”, прымеркаваную да 110-гадовага юбілею дзіцячага пісьменніка.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Васіля Віткі, асобы шмaтгpaннaгa тaлeнтy, які праявiў cябe як пaэт, пpaзaiк, дpaмaтypг, пepaклaдчык, пyблiцыcт. Дзецям цікава было даведацца, што Васіль Вітка заснаваў часопіс “Вясёлка” і 17 год быў яго галоўным рэдактарам. Рабяты з цікавасцю слухалі яго казкі, лічылкі, адгадвалі загадкі, а таксама вырашалі вясёлыя задачкі лепшага беларускага казачніка.