Да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, шырокавядомых беларускіх пісьменнікаў, 8 лютага бібліятэкар філіяла “Вердаміцкая бібліятэка” арганізавала і правяла літаратурны гід па творчасці “Пісьменнікі дзвюх эпох”. З дапамогай тэматычнай выставы “Два лёсы – адна эпоха” бібліятэкар распавяла чытачам-пенсіянерам пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў-юбіляраў, нагадала аб больш значных творах, якія прынеслі сусветную вядомасць: пенталогіі “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна” і раманах “Палескай хронікі” І.Мележа.
З цікавасцю прысутныя падрабязней пазнаёміліся з жыццём І.Шамякіна, праглядзеўшы відэафільм “І.Шамякін. Імгненні жыцця”, а многа цікавых фактаў з жыцця абодвух аўтараў даведаліся з прэзентацыі “Цікавыя факты пра І.Мележа і І.Шамякіна”. Чытачы абмяняліся сваімі думкамі наконт творчасці юбіляраў, напрыклад, Курбат Таццяна Канстанцінаўна парэкамендавала жанчынам раман “Злая зорка”, які яе вельмі ўразіў; бібліятэкар прапанавала буктрэйлер па гэтай кнізе І. Шамякіна. Творы пісьменнікаў-юбіляраў складаюць мастацкі летапіс жыцця і лёсу беларускага народа ў XX стагоддзі, імі зачытваліся розныя пакаленні, актуальныя яны і сёння.













