10 кастрычніка  ў  філіяле  “Ханявіцкая інтэграваная  бібліятэка” для дзяцей адбылося літаратурна-займальнае падарожжа “Паэзія дзяцінства і дабра” з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння І. Муравейкі. Удзельнікі  пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка і адправіліся ў займальнае падарожжа па яго творчасці. Дзеці з азартам разгадвалі загадкі, чыталі яго вершы, па малюнках адгадвалі твор аўтара.  Кожны ўдзельнік у завяршэнні мерапрыемства ўзяў дадому кнігу пісьменніка, якая яму найбольш спадабалася.