25 верасня філіял “Велікасельская бібліятэка” запрасіў вучняў пачатковых класаў на кніжны вернісаж “Таямніцы казак Артура Вольскага”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта. У ходзе сустрэчы дзецям цікава было даведацца, што першае апавяданне Артур Вольскі надрукаваў у 13 гадоў, служыў на флоце боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне, па яго сцэнарыях знялi некалькi цiкавых фiльмаў і мультфільмаў, а п’еса-казка «Сцяпан – вялiкi пан» была пакладзена на музыку i стала першай беларускай аперэтай для дзяцей. Яны з задавальненнем праглядзелі мультфільм “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, пазнаёміліся з кніжнай выставай і прачыталі вершы Артура Вольскага.