18 лютага Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чытайка” на моўны турнір “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”. Пачалася сустрэча з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра неабходнасць захоўваць беларускую мову. Затым дзве каманды “Кнігалюбы” і “Эрудыты” прынялі ўдзел у конкурсах: “Пагуляем у рыфмы”, “Выправі памылкі”, “Закончыце прыказкі”, “Наборшчыкі”, разгадвалі загадкі.
У ходзе мерапрыемства дзеці з захапленнем слухалі і чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў Н.Гілевіча, Я.Купалы, У.Дубоўкі, прысвечаныя роднай мове. За актыўны ўдзел рабяты былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на тэматычную падборку літаратуры “Роднай мовы гук чароўны”, прадстаўленую кнігамі серый “Таямніцы беларускай мовы” і “Маленькі прафесар”, Г.Нічыпаровіча “Загадкавы свет”, В.Віткі “Урокі роднага слова” і інш.