5 верасня  ў філіяле «Пацуеўская бібліятэка»  прайшоў  дзень інфармацыі «Пісьменнасць. Адукаванасць. Кніга».

Вучні 3-5 класаў здзейснілі гістарычны экскурс “Кніга – духоўная скарбніца беларусаў” і даведаліся аб стварэнні кнігі, аб свяце пад назвай Дзень беларускага пісьменства: дзе яно было праведзена ўпершыню, якія гарады нашай краіны былі яго сталіцамі ў розныя гады, аб сёлетнім  трыццаць другім у горадзе Ліда.

Бібліятэкар прапанавала дзецям цікавы аповед пра  старыжытныя рукапісныя і першыя друкаваныя кнігі, пра беларускіх асветнікаў. Вучні ўспаміналі прыказкі пра кнігу, адгадвалі загадкі.

Для вучняў 6-9 класаў быў падрыхтаваны калейдаскоп цікавых фактаў «Асветнікі зямлі беларускай». Бібліятэкар паказала рабятам відэафільм «Асветнікі зямлі беларускай”, пазнаёміла іх з кнігамі па тэме, прывяла цікавыя факты пра кнігадрукаванне.

Запрошаная на мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Дварчанскай базавай школы Славецкая Тамара Уладзіміраўна пагутарыла з падлеткамі аб культурна-гістарычным значэнні Дня беларускага пісьменства, яго ролі ва ўмацаванні духоўных каштоўнасцей беларусаў, напомніла рабятам аб неабходнасці памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і паважаць продкаў.

Школьнікі з інтарэсам слухалі аповед Тамары Уладзіміраўны пра знакамітых беларускіх асветнікаў: першадрукара Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Вучні ажыўлена адказвалі на пытанні віктарыны.

 

5 верасня філіял “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў калейдаскоп цікавых фактаў “Асветнікі зямлі беларускай” прысвечаны Дню беларускага пісьменства.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі жыцця і дзейнасці знакамітых асветнікаў Ф. Скарыны, К. Тураўскага, Е Полацкай, М. Гусоўскага, В. Цяпінскага, дапоўніла свой аповед аглядам літаратуры кніжнай выставы “Каля вытокаў слова і кнігі”. Прыйшліся даспадобы прысутным прадэкламаваныя бібліятэкарам  вершы Н. Гілевіча “Мара Скарыны”, М. Багдановіча “Кніга” і паказаны відэафільм “Гении и злодеи. Франциск Скорина – Тайны великого просветителя”.