3 верасня ў гонар Дня беларускага пісьменства бібліятэкар філіяла “Велікасельская бібліятэка” для школьнікаў арганізавала слайд-гутарку “Старажытны кніжнік”, якая распавядала аб беларускім першадрукару Францыску Скарыне.

Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя “Францыск Скарына – беларускі асветнік і першадрукар”, падчас прагляду якой дзеці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і асветніцкай дзейнасцю беларускага першадрукара. Рабяты ўважліва слухалі пранікнёныя словы гуманіста аб любові да роднай зямлі.

Падлеткі з цікавасцю  разглядалі кнігі з партрэтам асветніка, фотаздымкі з выявай старажытнай друкарні,

тытульнымі лістамі выдадзеных Скарынам кніг.

Бібліятэкар звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на выданні, прысвечаныя Францыску Скарыне і прапанавала іх прачытаць, каб глыбей пазнаёміцца з гэтым выбітным чалавекам.

3 верасня ў філіяле “Ханчыцкая бібліятэка-клуб”  праведзены  калейдаскоп цікавых фактаў пад назвай  “Асветнікі зямлі беларускай”.

Бібліятэкар прадставіла прысутным шэраг цікавых фактаў, звязаных з гісторыяй ўзнікнення кнігі ў Беларусі, расказала пра сейбітаў духоўнай культуры: Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага і іх жыццё.

Зацікавілі  наведвальнікаў  слайд-прэзентацыя “Стварэнне першай кнігі” і аповед пра самую старажытную ў Беларусі бібліятэку хрысціянскага веравучэння.

Літаратура кніжнай выставы па тэме дапоўніла веды пра  гуманістаў-асветнікаў і іх уклад у нацыянальную спадчыну і развіццё кнігадрукавання.