4 верасня  ў філіяле “Пацуеўскай інтэграванай бібліятэкай” была арганізавана гадзіна цікавых звестак “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. З аповеду бібліятэкара рабяты даведаліся аб гісторыі развіцця беларускай кнігі, асобая ўвага была нададзена беларускаму першаасветніку, кнігадрукару з Полацка Францыску Скарыне. Зацікавілі дзяцей гістарычныя факты аб станаўленні і развіцці кнігадрукавання на Беларусі, аб першых друкаваных кнігах на беларускай мове.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі з задавальненнем разгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у гульні “Правер сябе”.

Цікава было вучням пагартать старонкі кніг інфармацыйнай выставы “Асветнікі Беларусі”.