Да Дня беларускага пісьменства і друку 3 верасня бібліятэкар філіяла “Вердаміцкая інтэграваная бібліятэка” запрасіла вучняў сярэдніх класаў на гадзіну цікавых звестак  “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”. З цікавасцю рабяты слухалі аповяд пра гісторыю свята, яго традыцыі, яго значэнне для ўсіх славянскіх народаў. Усе разам вучні заглянулі ў далёкае мінулае: пазнаёміліся з старажытнай кнігай ад каменнай да пергаментнай. Затым бібліятэкар нагадала рабятам цікавыя звесткі з жыцця і дзейнасці слыннага беларускага асветніка, першадрукара Францыска Скарыны, які надрукаваў у 1517 годзе ў горадзе Празе першую беларускуую кнігу; падкрэсліла вялікую ролю яго працы на карысць беларускаму слову, мове, народу.

Карысным для вучняў было знаёмства з матэрыяламі тэматычнай выставы  “Роднага слова гук чароўны”.