2 верасня да Дня беларускай пісьменнасці ў філіяле “Корнадзьская інтэграваная  бібліятэка” прайшоў віктарынны кактэйль “Ад Скарыны да нашых дзён”. Уступнае слова бібліятэкара было прысвечана значэнню беларускай кнігі ў гісторыі краіны. Асаблівая ўвага была нададзена асобе Францыска Скарыны як першадрукара і асветніка. Прысутныя здзейснілі экскурс па станцыях, якія раскрывалі шлях беларускага кнігадрукавання ад першага друкаванага радка да сучасных мультымедыйных выданняў. На кожнай станцыі дзеці  выконвалі адпаведныя заданні, адказвалі на пытанні віктарыны.

Напрыканцы сустрэчы дэманстраваўся відэаролік “Францыск Скарына. Імёны роднай зямлі”. Агляд кніг пра беларускіх асветнікаў – Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Сімона Буднага, Васіля Цяпінскага і іншых гістарычных асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры выклікаў у падлеткаў жаданне часцей звяртацца да кніг на роднай мове.