З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і развіцця цікавасці маладых людзей да кніг беларускіх аўтараў 5 лістапада Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання запрасіла моладзь на гадзіну літаратурнага гурмана “Вам, аматары беларускага слова”.
Ва ўступным слове бібліятэкар распавяла пра беларускую літаратуру, дзякуючы якой мы пазнаём край, жыццё народа, пазнаём сябе i адкрываем свет. Прысутныя пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў розных жанраў, якія былі прадстаўлены на выставе “Моладзь чытае і прапануе”. Да ўвагі чытачоў былі прапанаваны класічныя творы, дэтэктывы, фантастыка, гістарычная літаратура, паэзія.
Рабяты з цікавасцю праглядзелі відэаагляды “Топ-5 фантастычных кніг беларускіх аўтараў”, “Топ-5 кніг пра каханне”, “Топ-5 кніг пра Беларусь”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі раённай бібліятэкі ў рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае”. Маладыя людзі дзяліліся сваімі літаратурнымі густамі, многія з іх цікавяцца творамі фантастычнага жанру, прыхільнікі паэтычнага слова з задавальненнем прачыталі вершы: Алена Ганчарэвіч – Я.Янішчыц “Пачынаецца ўсё з любві”, Арсень Марчук – М.Пазнякоў “Я іду па закінутай вёсцы”.