4 верасня Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства правяла ўрок-экскурс “Асветнікі беларускай зямлі”.

Распачаўся ўрок-экскурс з прагляду відэафільма “Беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу”, пад час якога дзеці пазнаёміліся з першымі кнігамі і даведаліся, як яны мяняліся на працягу стагоддзяў.

Дзякуючы агляду кніжнай выставы “Асветнікі зямлі беларускай” школьнікі атрымалі цікавую інфармацыю аб першадрукару Ф. Скарыне і знакамітых асветніках К.Тураўскім, Е.Полацкай.

Юныя чытачы дэкламавалі вершы Н. Гілевіча “Мара Скарыны”, М. Багдановіча “Кніга”, затым спаборнічалі ў адказах на пытанні віктарыны “Пісьменства на беларускай зямлі”.