16 жніўня ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства адбылося літаратурнае знаёмства “Без памяці няма сумлення”, прымеркаванае да 110-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы і грамадскага дзеяча Ларысы Геніюш.

Пад час мерапрыемства ўдзельнікі аматарскага аб’яднання даведаліся пра  поўны драматызма жыццёвы шлях паэткі. Прагучаў аповед пра жыццё паэткі ў акупіраванай фашыстамі Празе, сувязь з эмігрантамі,  ілжывыя абвінавачванні, арышт і  цяжкія лагерныя гады. Гучалі вершы, напоўненыя вялікім пачуццём любові да Бацькаўшчыны, свайго народа і беларускай мовы: “Беларусь”,  “Благаславенны край наш”,  “Краю мой родны” і інш.