26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

З гэтай нагоды ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” далучылася да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча” і прадстаўляе відэаролік “Уладзіміру Караткевічу прысвячаецца…”, дзе гучаць вершы і ўрыўкі з твораў аматараў яго творчасці.