У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным, што Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адзначаецца як даніна глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам, расказала пра гісторыю і традыцыі светкавання гэтага дня. Удзельнікам была прапанавана прэзентацыя “Кнігадрукаванне ў Беларусі”, падчас прагляду якой рабяты дакрануліся да далёкіх старонак гісторыі беларускага кнігадрукавання, да жыцця і дзейнасці асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф.Скарыны, хрысціянскай падзвіжніцы Е.Полацкай, багаслова, царкоўнага пісьменніка К.Тураўскага, беларускага паэта і драматурга С.Полацкага і іншых, даведаліся пра асаблівасці афармлення старажытных кніг. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з выданнямі пра асветнікаў Беларусі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.
У рамках тыдня беларускага пісьменства 2 верасня Велікасельская бібліятэка арганізавала для вучняў 7-9 класаў гістарычны анлайн-круіз “Беларускія асветнікі. Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”.