У рамках Тыдня беларускага пісьменства 7 верасня ў Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства для юных чытачоў адбылося завочнае знаёмства “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Да іх увагі была прадстаўлена тэматычная выстава “Постаці зямлі беларускай”. Юныя чытачы з інтарэсам слухалі аповед бібліятэкара пра знакамітых беларускіх асветнікаў: беларускага першадрукара Францыска Скарыну, пра выдатную асветніцу Еўфрасінню Полацкую, паэта эпохі Адраджэння Міколу Гусоўскага, царкоўна-славянскага паэта Сімяона Полацкага, вялікага кніжніка, багаслова 12 века Кірыла Тураўскага. Прыемна было нагадаць, што праз стагоддзі пра родную культуру і пісьменства прымушаюць задумацца вялікі шэраг сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны, гонар і слава нацыі, беларускія пісьменнікі Цётка, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч. Уладзімір Караткевіч. А таму, каб яшчэ раз нагадаць іх імёны і даведацца, што яны сказалі пра мову і родны край, пра наш народ, дзеці чыталі вершы Н. Гілевіча “Першая клятва”, П. Панчанкі “Ільняная і жытнёвая…”, К. Буйло “Люблю наш край”, М. Багдановіча “Народ, беларускі народ”.