3 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна “Святло друкаванага слова”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

Бібліятэкар нагадала вучням 8 класа гімназіі №1 імя П. Васіленкі аб духоўнай спадчыне Беларусі, пазнаёміла іх з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях, спынілася на асобах выбітных беларускіх асветнікаў: Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Кірылы Тураўскага, рассказала аб традыцыі правядзення рэспубліканскага свята беларускага пісьменства.

Дапоўнілі пазнанні школьнікаў гэтай тэмы электронная прэзентацыя “Ад таблічкі – да электроннай старонкі” і агляд кніжнай выставы “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”, прапанаваныя бібліятэкарам.

Самых дапытлівых і эрудыраваных бібліятэкар запрасіла прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Кніга – каштоўны скарб чалавека”. Пад час яе рабяты актыўна адказвалі на прапанаваныя пытанні, бадзёра спрачаліся з аднакласнікамі і атрымлівалі словы падзякі ад бібліятэкара.