22 снежня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для вучняў СШ №2 імя М.П.Масонава быў праведзены творчы конкурс “Натхненне дорыць родная зямля”.
Ва ўступным слове бібліятэкар прапанавала дзецям прадставіць сваю Радзіму, зямлю на якой мы жывём, якая яна прыгожая, багатая на людзей і звычаі, якую яна мае слаўную гісторыю. Прадстаўляючы палітру фарбаў, раіла скласці вобраз нашай Радзімы, таму што Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, прыцягвае сваёй прыгажосцю, чысцінёй і ўтульнасцю. Рабяты з цікавасцю слухалі аповед пра значэнне і сімвалічнасць кожнага колеру вясёлкі. Разам успомнілі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Школьнікі, спаборнічаючы ў выразнасці, прачыталі вершы П.Броўкі “Мая Айчына”, “Беларусь”, М.Пазнякова “Беларусь”, “Мы –Беларусы”, Х.Гурыновіча “Радзіме”, В.Бяляевай “Край мой Свіслацкі” і іншыя.
Увагу прысутных акцэнтавалі на тэматычнай выставе “Квітней Беларусь” і пазнаёмілі з літаратурай аб нашай роднай краіне, з кнігамі серыі “Я ганаруся”.
Падводзячы вынік, разам прыгадалі, якія старонкі жыцця нашай Радзімы сёння перагарнулі, з якімі колерамі папрацавалі. Затым рабяты стваралі калектыўныя малюнкі, на якіх стараліся паказаць прыгажосць нашай Беларусі.