7 верасня ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе для дзяцей прайшла  мазаіка твораў “Карагод дзівосных прыгод”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Артура Вольскага.

Мазаіка твораў аўтара ўключала знаёмства з біяграфіяй Артура Вольскага, з  яго творамі. Бібліятэкар прапанавала рабятам прачытаць вершы “Чарнічка”, “Карусель”, “Мой скарб” і інш.

Затым усе разам пагледзелі мультфільмы “Про кота Васю и охотничью котовасию“  і “Мая мама чараўніца”, зачыталі ўрыўкі з твораў і адказалі на пытанні віктарыны “Адгадай твор А. Вольскага”.