13 жніўня да юбілеяў выдатных майстраў нацыянальнай паэзіі  Г.Бураўкіна і Н.Гілевіча ў філіале “Поразаўская бібліятэка”  адбылася паэтычная гадзіна “На хвалі айчыннай паэзіі”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла жанчын-пенсіянераў з біяграфіяй і  шматгранным талентам пісьменнікаў, у творчасці якіх спалучаюцца грамадзянскі змест і тонкая,светлая лірыка. Нездарма на іх вершы напісана так шмат вядомых і любімых песень, такіх як    “Прыязджайце дадому”, “Першае спатканне”, “Матылі”, “Малітва”  Г.Бураўкіна, “Край мой беларускі”, “Вы шуміце, бярозы”, “Я хаджу, закаханы ў твае краявіды , “Шлях да Беларусі”  Н.Гілевіча. Прысутныя чыталі вершы паэтаў, пазнаёміліся з кніжнай выставай “На літаратурнай юбілейнай хвалі”, на якой прадстаўлены  матэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў і іх літаратурная спадчына: збор твораў, выбраныя творы,  асобныя кнігі паэзіі.