З нагоды 70-годдзя з дня нараджэння У. Ягоўдзіка 30 студзеня філіял “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” запрасіў ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Спадчына”  на пазнавальную вандроўку “Лясныя таямніцы Уладзіміра Ягоўдзіка”.

Каб вандроўка была цікавай, бібліятэкар прапанавала відэавандроўку “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”, якая прадэманстравала творчасць пісьменніка і кароткі змест яго кніг. Дзеці з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Прадоўжы назву”, з ахвотаю адгадвалі крыжаванку, зачытвалі ўрыўкі з кніг аўтара. У ходзе мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава “Свет дзівос”, пры дапамозе якой бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік у сваіх кнігах для дзяцей: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны да чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра.