13 лютага Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 4 класса гімназіі №1 імя П.Васіленка на літаратурную карусель “Як цікава ўсё на свеце з кнігамі У. Ягоўдзіка ўсім дзецям”, прымеркаваную да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка.

Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Ён раскрыў нам скарбы Радзімы” расказала пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, пазнаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік у сваіх кнігах для дзяцей: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны да чалавечага. Рабяты з задавальненнем пазнаёміліся з кнігамі аўтара, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў, у пазнавальнай гульні “Ядомыя і неядомыя грыбы”,   разгадалі цікавыя загадкі пра птушак і жывёл. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.