29 мая ў філіяле “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” прайшлі літаратурныя чытанні “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Віткі, сапраўднага чараўніка слова.
Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, які ўмеў гаварыць з дзецьмі на адной мове – весела, мудра і са шчырай любоўю да роднага слова. Менавіта ён стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам знакамітага дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Дзеці з задавальненнем слухалі, чыталі па чарзе творы і абмяркоўвалі іх: “Вавёрчына гора”, “Шчыгол-флейтыст” і “Прыгоды Васі Вясёлкіна”. Дзеці адзначылі, што героі вельмі падобныя да іх саміх – такія ж непасрэдныя і смелыя.













