11 кастрычніка Велікасельская бібліятэка запрасіла вучняў 1-6 класаў на паэтычную хвілінку “На сэрцы шчасця асалода”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Эдзі Агняцвет. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы, звярнула ўвагу на тое, што  напісаныя дзясяткі гадоў таму вершы Э.Агняцвет і сёння сучасныя, вельмі жыццярадасныя і добрыя, у іх  многа сонца, святла, дабрыні і бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.

У гэтым і пераканаліся прысутныя, якія на працягу ўсяго мерапрыемства з задавальненнем чыталі  вершы паэткі. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад цудоўных твораў Эдзі Агняцвет аб дзецях (“Я іграю на скрыпцы”, “Вясёлы памочнік”, “Вельмі “Ветлівы” Мікіта”, “Хай часцей смяюцца дзеці”), аб прыродзе і прыгажосці роднага краю (“Музыка лесу”, “Зямля з блакітнымі вачыма”), аб умелых і таленавітых людзях, адданых сваёй працы і здольных ствараць прыгожае (“Хто пачынае дзень”, “Твая настаўніца”).