Да 105-годдзя з дня нараджэння І.Шамякіна і І.Мележа ў бібліятэках ладзіліся літаратурныя мерапрыемствы.

30 студзеня ў філіяле “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы” прайшло відэазнаёмства “З кнігі – на экран”. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю народных пісьменнікаў Беларусі, даведаліся пра экранізацыю іх твораў. З цікавасцю ўдзельнікі паглядзелі ўрыўкі кінафільмаў па матывах твораў І.Шамякіна і І.Мележа: “Возьму твою боль”, “Глубокое течение”, “Люди на болоте” і інш.

31  студзеня  ў філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства”  адбылася літаратурная гасцёўня “Летапісцы жыцця, прапаведнікі духоўнасці і чалавечнасці”. Бібліятэкар падкрэсліла, што шмат у чым падобныя лёсы вялікіх беларускіх пісьменнікаў: абодва нарадзіліся на Палессі ў малазямельнай сям’і,   франтавікі , народныя пісьменнікі Беларусі  (1972), абодва летапісцы народнага жыцця, з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры. Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфій знакамітых пісьменнікаў і іх творамі , паглядзелі відэаролік  “Летапісец двух эпох: па старонках жыцця беларускага класіка Івана Шамякіна”  і  урывак з дакументальнага фільма “Іман Мележ”. З задавальненнем  чыталі ўрыўкі з твораў  юбіляраў, з цікавасцю  праглядалі  матэрыялы  персанальнай выставы  “Зоркі беларускай літаратуры”, на якой прадстаўлены  творы пісьменнікаў,  артыкулы і кнігі пра іх жыццё і творчасць.